Галасаванне па-стаханаўску: на адным з менскіх участкаў ужо прагаласавала палова выбарцаў


Пра гэта ў сваім «Facebookʼу» паведаміў Юрась Губарэвіч, які балатуецца па 108-й Каліноўскай акрузе ў Менску.

«На ўчастку №637, #Каліноўская108 выбарчай акругі ў першы дзень, паводле камісіі, «добраахвотна і з песнямі» прагаласавала 928! студэнтаў з інтэрнатаў БНТУ. Гэта 44,2% ад агульнай колькасці ўнесенай у спісы», – напісаў кандыдат.

14237483_1257786527587210_5570447343649439427_n

Агулам на ўчастку павінны прагаласаваць 2100 асобаў.

Палітык таксама паведаміў, што назіральнікі ў гэты дзень зафіксавалі на ўчастку толькі 417 асобаў, якія прыйшлі на датэрміновае галасаванне.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары