Гадавіна моўнай рэформы 1933 года


26 жніўня 1933 года была прынятая прынятая сумнавядомая пастанова Савету Народных Камісараў БССР у моўным пытанні – «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу».

«Беларускі нацыянал-дэмакратызм, выходзячы з сваіх буржуазных, контр-рэвалюцыйных мэт, праводзіў падрыўную, шкодніцкую работу як на гаспадарчым, так і на культурным фронце, у тым ліку і ў галіне мовы, тэрміналогіі і правапісу. Нацыянал-дэмакратызм імкнуўся ўсімі мерамі і спосабамі адарваць беларускую літаратурную мову ад мовы шырокіх працоўных мас, ствараў штучны бар’ер паміж беларускай і рускай мовамі і засмечваў беларускую мову рознымі сярэдневяковымі архаізмамі і буржуазнымі вульгарызмамі. Існуючы беларускі правапіс значна засьмечан указанымі нацыянал-дэмакратычнымі плынямі і таму падлягае зменам», – гаворыцца ў пастанове.

Большасць мовазнаўцаў краіны не прынялі таго грубага ўмяшальніцтва чыноўнікаў у моўныя справы і былі рэпрэсаваныя – расстраляныя ці сасланыя ў сталінскія лагеры.

Правапісная рэформа 1933 года закранула не толькі фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці, але таксама і лексіку беларускае мовы. Гэтак, напрыклад, калі дарэформавы «Расейска-беларускі слоўнік» С. Некрашэвіча і М. Байкова (1928) для перакладу расейскага слова «государство» прапаноўваў сінонімы «дзяржава», «гаспадарства», «панства», то паслярэформавы «Руска-беларускі слоўнік» А. Александровіча (1937) – толькі «дзяржава», тым жа словам перакладалася і расейскае «держава», эквівалентам расейскага «город» у першым слоўніку былі «места», «горад», а ў другім – толькі «горад».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў