У Маскве адбываецца канцэрт з нагоды далучэння Крыму. На ім з’явіўся і прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]
17:55. Уладзімір Пуцін выступіў з кароткай прамовай.
«Народ прадэманстраваў незвычайную сабранасць і патрыятызм у падтрымцы крымчанаў і севастопальцаў. Гаворка ідзе не проста пра тэрыторыі (якіх у нас і так дастаткова), але пра вытокі», – адзначыў расейскі прэзідэнт.
Пасля чаго ўскрыкнуў: «Спасибо вам за поддержку! Да здравствует Россия!» Натоўп пачаў скандаваць «Россия!»
У канцэрце прынялі ўдзел Дзмітрый Харацьян, Ларыса Доліна, Грыгорый Лепс, гурт «Любэ».
Каля 110 тысячаў чалавек прыйшлі на мітынг-канцэрт, паведамляе ГУУС.
[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]
НМ, belsat.eu