Фота дня: Кароткая памяць

photo

У Менску пад сценамі КДБ каля 150 чалавек ушанавалі памяць ахвяраў сталінізму, забітых катамі з НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка. Не ўсе беларусы, аднак, памятаюць пра крывавую старонку ў гісторыі Беларусі.

Пасля таго як удзельнікі мемарыяльнай акцыі разышліся, пакінуўшы свечкі ды знічы на прыступках будынку КДБ, некаторыя з мінакоў рабілі сэлфі на фоне мігатлівых агеньчыкаў. Імаверна, яны нават не ведалі, у гонар каго запаленыя гэтыя свечкі.

У той жа час у Курапатах, якія сталіся брацкай магілай для тысяч расстраляных сталіністамі бязвінных людзей, жыхары Менску выгульваюць сярод крыжоў сабак.

29-га кастрычніка адзначаецца як неафіцыйны дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. У Беларусі ахвярамі сталінізму, па розных ацэнках, сталі ад 600 тыс. да 1,5 млн чалавек. На тэрыторыі былога СССР колькасць пацярпелых вымяраецца мільёнамі. Дагэтуль людзей ва ўсім свеце ўражвае нялюдскасць сістэмы ГУЛАГ, створанай сталіністамі, дзе, як і нацысцкіх канцлагерах, мільёны памерлі ад голаду і цяжкой працы.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары