Зграбна ды з густам – у Кіеве на фэсце высокай моды паказалі прыгажосць традыцыі.
У сталіцы Украіны завяршыўся «Ukrainian Fashion Week», на якім прэзентавалі праект «Вытокі», прысвечаны традыцыйнай матэрыяльнай культуры ўкраінцаў. Падчас імпрэзы прадэманстравалі як сучасную вопратку ў этнічным стылі, гэтак і аўтэнтычныя рэчы.
На фота – пара ў традыцыйных украінскіх вясельных строях.
Максім Ярашэвіч, belsat.eu