Фота дня: грэкі ў чаканні датэрміновых выбараў


[vc_single_image image=”368506″ img_size=”large”]

Хваля ўцекачоў адцягнула ўвагу ад Грэцыі, дзе ў нядзелю адбудуцца чарговыя парламенцкія выбары.

На фотаздымку – мітынг прыхільнікаў правай партыі «Новая дэмакратыя». Мяркуецца, што найбольш жорсткая барацьба за месцы ў парламенце разгарнецца паміж прадстаўнікамі гэтай партыі і левай «Сірызы» – партыі былога грэцкага прэм’ера Алексіса Цыпраса.

Цыпрас заявіў, што «Сірыза» будзе імкнуцца атрымаць абсалютную большасць (151 месца з 300) у парламенце і не будзе супрацоўнічаць з тымі, хто мае дачыненне да «грахоўнага мінулага Грэцыі» («Новая дэмакратыя»). Галоўныя ж апаненты згодныя дамаўляцца, каб сфармаваць кааліцыю і «паставіць краіну на ногі».

12 ліпеня Грэцыя ўзгадніла трохгадовую праграму дапамогі Грэцыі ў памеры 86 млрд еўраў, паабяцаўшы рэалізаваць меры жорсткай эканоміі і структурныя рэформы. Гэта выклікала раскол у «Сірызе», Цыпрас 20 жніўня падаў у адстаўку і заклікаў правесці датэрміновыя выбары. Каб атрымаць дакладны мандат (большасць «Сірызы» у парламенце) на правядзенне рэформаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў