7 чэрвеня «Facebook» заявіў, што паінфармаваў 14 млн карыстальнікаў пра тое, што іхныя прыватныя публікацыі выпадкова сталі агульнадаступнымі, «праз памылку».
Кампанія паведаміла, што ў мінулым месяцы праз збой праграмнага забеспячэння, у некаторых карыстальнікаў налады пастоў па змаўчанні змяніліся на «даступна для ўсіх». Звычайна налады аўдыторыі пастоў у «Facebook» абіраюцца сыходзячы з апошніх публікацый карыстальніка: калі ягоныя допісы былі ў закрытым рэжыме, то менавіта ён і прапануецца па змаўчанні.
Збой назіраўся з 18 па 27 траўня, і хаця кампанія змагла выправіць памылку 22 траўня, вярнуць публікацыі ў рэжым, які быў за пяць дзён да гэтага, не ўдалося. Толькі ў высланых юзерам цяпер паведамленнях гаворыцца, што допісы вярнулі да ранейшых прапанаваных раней наладаў.
Вось як адрэагавала на сітуацыю дырэктар «Facebook» па абароне персанальных звестак Эрын Іган:
«Збой не паўплываў на публікацыі, зробленыя ў іншы час, і ў карыстальнікаў па-ранейшаму была магчымасць уручную настройваць аўдыторыю публікацыі. Мы хацелі б папрасіць прабачэння за памылку».
НМ, belsat.eu, паводле The Verge
Фотаздымак Jon Nazca/ Forum