Але не могуць галоўнае пытанне – грашовае.
Мішэль Барнье, галоўны медыятар Еўразвязу ў справе Брэксіту, заяўляе, што ў Вялікай Брытаніі ёсць два тыдні, каб запрапанаваць аптымальны варыянт фінансавага ўрэгулявання для выйсця з ЕЗ.
Пытанне фінансавай кампенсацыі – галоўны камень нязгоды паміж Лонданам і Бруселем. Без ягонага урэгулявання бакі не могуць абмяркоўваць далейшыя гандлёвыя ўзаемадачыненні. Паводле Барнье, гэта «крытычна важна, каб перамовы дасягнулі прагрэсу».
Таксама Барнье заклікае вырашыць пытанні правоў еўрапейскіх грамадзянаў, якія жывуць у Вялікай Брытаніі, ды мяжы з Ірландыяй.
«Я мушу прадставіць шчырую і рэальную карціну па гэтых пытаннях Еўрапейскай радзе і Еўрапарламенту. Калі яе не будзе, мы вернемся да самага пачатку дыскусіі ў межах нашага перамоўнага працэсу», – заявіў Барнье на супольнай канферэнцыі і сакратаром Брэксіту Дэвідам Дэйвісам у пятніцу ў Бруселі.
Паводле Барнье, «ЕЗ хоча дасягнуць поспехаў у перамовах з Вялікай Брытаніяй, а не супраць яе».
Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заяўляе, што працэс выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ павінен скончыцца ў пятніцу 29 сакавіка 2019 года а 23:00 па Грынвічы.
ДД