25 сакавіка а 12:00 у Гомлі распачнецца акцыя супраць сумнавядомага дэкрэту аб «дармаедах» і святкаванне Дня Волі – неафіцыйнае свята з нагоды ўтварэньня першай нацыянальнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 г. прынятая Трэцяя Устаўная грамата).
14:00 Журналіст Яўген Меркіс паведаміў, што пасля акцыі затрымалі адну асобу.
UPD Затрыманыя актывісты Наталля Шчукіна і Аляксандр Процка, таксама журналісты tut.by, якія вялі рэпартаж з акцыі: фотакарэспандэнт Іван Ярывановіч і журналістка Алена Бычкова.
UPD Алу Раманчык з АУС Гомельскага раёна павезлі ў ІВС. Да панядзелка, тады будзе суд.
13:50
Натоўп разыходзіцца. Людзі прапануюць журналістцы «Белсату» сваю ахову, а таксама змяніць адзенне, каб не быць затрыманай.
12:50
Удзельнікі шэсця раздзяліліся. Частка калоны ўжо дайшла да Дому культуры Беларускага таварыства глухіх УП «Віпра», частка ўсцяж знаходзіцца на Плошчы паўстання каля помніка танку Т-34.
12:36
«Ці можна пражыць за Br 70?», – паказвае разліковы лісток са сваім заробкам адна з жанчынаў.
12:33
«Яны прыйшлі да мяне, сына шукалі – ён футбольны фанат, – кажа адзін з суразмоўцаў журналісткі Ларысы Шчыраковай. – Але ён ужо два гады жыве ў Амерыцыі».
«У Лукашэнкі няма нічога святога: ён можа выбух зладзіць – што заўгодна – кажа мужчына. – Навошта дзецьмі прыкрывацца?».
Мінулая акцыя супраць дармаедскага дэкрэту прайшла ў Гомлі 19 лютага.