Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы атрымала прэмію за абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі


Ейнаю кандыдатуру аднагалосна падтрымала конкурсная камісія Нацыянальнага звязу журналістаў Украіны, якая і заснавала прэмію.

Прэмія прысуджаецца ўжо чацвёрты раз. Імя лаўрэата абвяшчаюць 3 лістапада ў дзень нараджэння шматгадовага старшыні Звязу Ігара Лубчанкі.

Як адзначыў Аляксандр Брыж, старшыня Данецкай абласной арганізацыі НЗЖУ,

«Агнешка Рамашэўская-Гузы заўсёды адстойвае правы ўкраінскіх журналістаў у Еўропе, таму вартая атрымаць гэтую прэмію».

Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной арганізацыяй Звязу Аляксей Кавальчук назваў дырэктарку «Белсату» «адвакатам украінскай журналістыкі».

Менавіта Польская асацыяцыя журналістаў першай адгукнулася на падзеі, якія адбываліся ва Украіне ў 2013–2014 гадах – супрацьстаянне на Майдане і шматлікія выпадкі гвалту ў дачыненні журналістаў, заўважыў першы сакратар НСЖУ Сяргей Таміленка.

«Калегі з Польшчы пачалі збіраць сродкі для дапамогі ўкраінскім медыйнікам. І менавіта спадарыня Агнешка не раз прыязджала ва Украіну з мэтаю дапамогі і падтрымання. Дзякуючы ініцыятыве польскіх калегаў пачалася дзейнасць Аб’яднанага цэнтру дапамогі журналістам НЗЖУ і НМПУ, які аказаў матэрыяльнае падтрыманне дзясяткам калегаў, пацярпелых на Майдане, падчас падзеяў у Крыме і на ўсходзе», – дадаў ён.

ДР, belsat.eu паводле ukrnews.com

Стужка навінаў