За інфармацыю пра хуліганаў міліцыя абяцае ўзнагароджанне.
Афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС Менску паведаміла пра здарэнне, якое адбылося 19 кастрычніка.
Каля 17:15 кіроўца тралейбусу мусіў адхіліцца ад трасы маршруту праз аварыю на сталічнай вуліцы Прытыцкага. Пра гэта ён загадзя абвясціў пасажырам па гучнай сувязі.
Двум мужчынам у салоне гэта не спадабалася. На прыпынку яны зайшлі ў кабіну кіроўцы і запатрабавалі кампенсаваць аплачаны праезд, бо рух па змененым маршруце іх не задавальняе.
Па выніку мужчыны забралі з прыборнай панэлі кіроўцы праязныя талоны, узялі некалькі сабе, а астатнія раздалі іншым пасажырам.
Абодва мужчыны – еўрапейскай знешнасці, ад 30 да 35 гадоў, іхны рост – 175–185 см.
Падазраваных у крадзяжы шукаюць супрацоўнікі аддзелу крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС.
ДД