Два адсоткі жыхароў Расеі назвалі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку чалавекам 2015 года. Апытанне правялі сацыёлагі цэнтру «Левада».
Кіраўнік Беларусі заняў пятае месца па папулярнасці пасля прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна (56 %), міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова (10 %), міністра абароны Сяргея Шайгу (8 %) і прэмʼер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева (4 %). Аналітычны цэнтр Юрыя Лявады прыводзіць пяцёркі лідараў апытання ў 2011-2014 гадах. Лукашэнка туды не ўваходзіў (нязменны пераможца – Пуцін).
Цяперашняе апытанне адбылося 18-21 снежня на рэпрэзентатыўнай усерасейскай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва сярод 1,6 тыс. чалавек ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых у 137 населеных пунктах 48 рэгіёнаў РФ. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4 %.
МЯ, паводле БелаПАН