Дэсантнік 38-й брыгады ў палёце ўратаваў жыццё саслужыўца

video

У сераду падчас вучэнняў дэсантнікаў у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці шараговец 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады Зміцер Страчук уратаваў свайго таварыша шарагоўца Яўгена Жарскага.

На вышыні каля 80 метраў у выніку рэзкага парыву ветру парашутысты вельмі прыблізіліся адзін да аднаго, піша афіцыйны орган Мінабароны Беларусі.

«У гвардыі шарагоўца Яўгена Жарскага пагас купал. Гвардыі шараговец Зміцер Страчук у няштатнай сітуацыі зафіксаваў рукамі асноўны купал парашута таварыша, і яны паспяхова прызямліліся», – паведамляе ведамства.

Аналагічны выпадак адбыўся ў 2004 годзе, калі падчас скокаў з парашутам жаўнер 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Уладзімер Тышкевіч такім жа чынам уратаваў саслужыўца ад падзення.

Збліжэнне парашутаў – вельмі небяспечная сітуацыя, якая можа скончыцца гібеллю абодвух парашутыстаў.

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары