Дэпутатка з Берасця стала мемам. Цяпер яна разам з міліцыяй шукае тых, хто «адправіў» яе на Месяц


У 2015 годзе гендырэктар берасцейскай фірмы «Лагуна» і дэпутат Берасцейскага гарадскога савета дэпутатаў Наталля Ільніцкая праславілася на ўвесь байнэт.

Тады на сайце ТАА «Лагуна», якому належыць рынак «Ковалёво», з’явілася некалькі фотаздымкаў з ейным удзелам (цяпер іх там няма).

Фотамантаж, які няцяжка было заўважыць на здымках, зрабіў дэпутатку гераіняю дзясяткаў фотажабаў.

З гэтага ўсё і пачалося

14 траўня 2018 года сайт KYKY паведаміў, што ў рэдакцыю прыйшоў ліст з міліцыі, з якога вынікае, што праваахоўнікі на падставе заявы берасцейскай дэпутаткі распачалі пошук аўтараў мемаў.

Міліцыя просіць рэдакцыю дапамагчы знайсці аўтараў фотажабаў.

Паводле дэпутаткі, мемы, на якіх яна ў руках Кінг Конга, на Месяцы і на шэрагу іншых «не адпавядаюць рэчаіснасці».

Вось, некалькі крутых мемаў з удзелам спадарыні Наталлі.

Мем з onliner.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў