Інстаграм-канал «ЧП Беларусь» апублікаваў фатаграфію пешаходнай сцежкі ў аграгарадку Слабада ў Смалявіцкім раёне, знішчанай дажджом.
Здымак выклікаў бурную рэакцыю карыстальнікаў платформы: дарогу параўноўваюць з Вялікім каньёнам у ЗША і з расколам ледніку з мультфільму «Ледавіковы перыяд».
Слабада – аграгарадок у Смалявіцкім раёне Менскай вобласці. Уваходзіць у склад Пекалінскага сельсавету.
ДД