Даходы беларусаў працягваюць падаць


Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у першым квартале 2017 года знізіліся на 2,2% да ўзроўню першых трох месяцаў 2016 года.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.

Пад рэальнымі грашовымі даходамі разумеюць даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя з улікам індэкса спажывецкіх цэн.

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі працягваюць зніжацца ўжо больш за 2 гады. Пры гэтым з пачатку 2017 года тэмп іх падзення запаволіўся. Так, калі ў цэлым за 2016 год даходы насельніцтва знізіліся на 7,3%, то ў студзені 2017-га — на 4,5%, студзені—лютым — на 3,2%.

 

II, belsat.eu

 

Стужка навінаў