Валерыю Уласік, дачку рэдактаркі TUT.BY, арыштавалі на 10 дзён


Валерыю Уласік забралі з дому раніцаю 8 верасня. У кватэры, дзе яна пражывае з маці, супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук. У выніку вобшуку супрацоўнікі міліцыі забралі старыя тэлефоны, якія знайшлі ў доме, флэш карты і 2 ноутбука.

Дзяўчыну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Ёй прысудзілі 10 содняў.

Таксама паведамлялася, што Валерыю падазраюць у датычнасці да арганізацыі масавых беспарадкаў. Следчы камітэт інфармацыю, што супраць дзяўчыны вядзецца крымінальная справа, пакуль не пацвярджае.

У суд выклікалі ўчастковага, які складаў пратакол. Дакумент утрымлівае вялікую колькасцю недакладнасцяў, але гэта не перашкодзіла пакараць Валерыю адміністратыўным арыштам.
Валерыя Уласік каля Кастрычніцкага РУУС, 5 верасня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

belsat.eu

Стужка навінаў