Да берасцейскіх актывістаў ломіцца міліцыя


Фота: Паліна Панасюк-Шарэнда

Міліцыянты намагаюцца патрапіць у кватэру Паліны Панасюк-Шарэнды і Андруся Шарэнды.

Да сямʼі берасцейскіх грамадскіх актывістаў спрабуе патрапіць міліцыя Паліны Панасюк-Шарэнды і Андруся Шарэнды. Аб гэтым «Белсату» паведамілі іхныя суседзі.

Нам удалося звязацца з самой Палінай, якая пацвердзіла тое, што міліцыя хоча патрапіць да іх дадому.

«Недзе гадзіну таму да нашага падʼезду падʼехала серабрыстая Лада, у ёй двое супрацоўнікаў міліцыі ў форме, спачатку яны сядзелі ў машыне, потым пачалі званіць грукаюць у дзверы, мы не адчыняем», – паведаміла дзяўчына.

СА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары