Французскі сатырычны часопіс выпусціць падвойны нумар у гадавіну расстрэлу джыхадыстамі супрацоўнікаў рэдакцыі ў парыжскім офісе. Спецвыпуск выйдзе 6 студзеня мільённым накладам.
На 32 старонках размесцяцца малюнкі карыкатурыстаў, якія памерлі ад рук ісламістаў, а таксама цяперашніх працаўнікоў.
У рэдакцыі адзначылі, што ўжо атрымалі вялікую замову на новае выданне з-за мяжы, у тым ліку з Нямеччыны, куды будзе выслана 50 тысяч асобнікаў.
Падрыхтоўка да новага году праходзіць на фоне паведамленняў пра тэрарыстычныя напады на еўрапейскія гарады. Шмат дзе ўведзеныя захады павышанай бяспекі. У Бельгіі, напрыклад, адмянілі вулічныя гулянні, а ў брытанскай сталіцы на вуліцы ў навагоднюю ноч выйдуць дзяжурыць 2 тысячы працаўнікоў Скотлэнд-Ярду.
7 студзеня 2015 года двое баевікоў «Аль-Каіды» і «Ісламскай дзяржавы» напалі на рэдакцыю «Charlie Hebdo», расстраляўшы з аўтаматаў 12 асобаў. Гэта быў пачатак серыі тэрактаў у Францыі ў перыяд з 7 да 12 снежня, падчас якіх загінулі найменш 17 асобаў.
ДР, belsat.eu