Чаму Беларусь прадае зброю Азербайджану – ворагу Арменіі?


Арменія – саюзнік Беларусі ў Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ). Цяпер гаворка ідзе пра пастаўку Менскам беларуска-кітайскіх ракетных комплексаў «Паланэз» для Баку.

Азербайджан і Арменія ўжо амаль тры дзясяткі гадоў у канфлікце праз Нагорны Карабах – рэгіён у Азербайджане, дзе жылі армяне і азербайджанцы. У выніку вайны армянам удалося заняць тэрыторыю Карабаху і стварыць там непрызнаную дзяржаву Рэспубліку Арцах. Ужо больш за 20 гадоў мір у рэгіёне вісіць на валаску. Час ад часу на лініі падзелу гінуць жаўнеры.

Мы запыталі Аляксандра Іскандар’яна, дырэктара Інстытуту Каўказу ў Ерэване: як у Арменіі ставяцца да таго, што Лукашэнка ўзбройвае азербайджанцаў?

Аляксандр Іскандар’ян:

«Пытанне зброі выклікае шмат эмоцыяў. У Арменіі гэта даволі хваравіта ўспрымаецца. Далёка не толькі ў дачыненні Беларусі. Не трэба гэтага пераацэньваць. Зброяй у рэгіёне гандлюе Ізраіль, Расея, некаторыя формы вайсковай узаемадапамогі некаторым краінам аказвае Турцыя, кітайская зброя бывае, і г. д. Гэта не адзіны трыгер, але ён выклікае супярэчнасці.

Я б не сказаў, што гэта выклікае нейкія вялікія эмоцыі, бо Беларусь – не самы буйны пастаўнік зброі ў наш рэгіён. Але ўвогуле, што ад гэтага шчаслівыя ў Арменіі, я не магу сказаць.

У АДКБ ёсць іншыя краіны, значна буйнейшыя за Беларусь, і яны валодаюць вялікімі магчымасцямі ў гандлі зброяй, якія робяць тое самае. Бо абсалютна любы саюз у свеце ёсць не толькі прасторай для сяброўства і любові, а яшчэ і прасторай для супярэчнасцяў.

І Беларусь – гэта краіна, якая мае свае інтарэсы.

І гэтыя інтарэсы не заўсёды супадаюць з інтарэсамі нават саюзнікаў, нават тымі краінамі, якія ўваходзяць у адныя і тыя ж саюзы. Роўна як і наадварот. Дарэчы, і ў Беларусі ёсць свая палітыка. У гэтай палітыцы некаторую каштоўнасць маюць, скажам так, трансакцыянісцкія каштоўнасці. То бок выгада, якую, папросту кажучы, атрымлівае Беларусь.

Літаральна – гэта выгадна фінансава, і палітычна таксама. І гэта нармальны працэс, калі казаць на экспертным узроўні.

Гэтак яно існуе і працуе. Іншая рэч, што ўлічваць інтарэсы сваіх саюзнікаў часцяком бывае выгадна. Зноў жа і палітычна, і ў выніку фінансава. Арменія спрабуе адпрацоўваць гэта, і працуе, у тым ліку, і з беларускімі і расейскімі элітамі, з казахскімі і г. д.

Але супярэчнасці ўзнікаюць, і яны, вядома, ставяцца да іх часам эмацыйна».

Чытайце таксама:

Каментар паказалі ў праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

 

 

Глядзі таксама
Каментары