«Бюракратыя ў Ватыкане вельмі магутная, яна ў стане блакаваць змены»


Ватыкан скалыхнуў фінансавы скандал, дзве асобы пад арыштам.

33-гадовая Франчэска Шаўкі і 54-гадовы Люсьё Анхэль Валлеха Бальда былі сябрамі камісіі, якую склікаў Папа Францішак для правядзення фінансавых рэформаў.

Мяркуецца, што праз іх дакументы трапілі да журналістаў і былі апублікаваныя ў двух скандальных кнігах пра стан фінансаў у Ватыкане. На выходных былых сябраў камісіі арыштавала жандармерыя.

Аўтары кнігаў – журналісты Джанлюіджы Нуццы і Эмільяна Фітыпальдзі.

«Папа Францішак збірае плошчы, але яго не вельмі любяц высокія прэлаты. Вы можаце ўпэўніцца ў гэтым дзякуючы лістам і дакументам, змешчаным у кнізе. Таму, калі Папа хоча праводзіць свае рэформы – янызапавольваюцца. Бюракратыя ў Ватыкане вельмі магутная. Яна ў стане блакаваць змены», – кажа Джанлюіджы Нуццы.

А вось што кажа пра сваю кнігу «Avarica» («Сквапнасць») піша Эмільяна Фітыпальдзі:

«Ватыкан вельмі далёкі ад таго, што хоча Францішак: каб Касцёл быў беднай царквой для бедных».

Аказваецца, што не ўсе падначаленыя Францішка кіруюцца яго прыкладам сціплага жыцця. Від з вакна Папы адзін з самых горшых у Ватыкане, піша BBC. У той час адстаўны італьянскі кардынал жыве ў кватэры на верхнім паверсе ў старым будынку, з якой праглядаецца ўвесь Ватыкан. Згодна з дакументамі, апублікаванымі ў кнігах, дабрачынны фонд заплаціў 200 тыс.еўраў за рамонт кватэры, якую кардынал Тарчызьё Бэртонэ выкарыстоўвае ў якасці свайго дому састарэлых.

Сёння ж пра гэтую сітуацыю выказаўся і сам Папа.

«Нават у касцёле ёсць людзі, якія замест таго, каб служыць, мысліць пра іншых, выкарыстоўваюць касцёл. Яны карерысты, прымацаваныя да грошай», – падае словы Папы Францішка «The New York Times».

НМ, belsat.eu, фота vatican.va

Стужка навінаў