Былая працаўніца банку змяніла выгляд, каб зняць з чужога рахунку буйную суму грошай


Жанчына да 2014 года працавала ў адным са сталічных банкаў.

У траўні 2016 года ў парыку і з яркім макіяжам, з фальшывым пашпартам яна прыйшла зняць буйную суму грошай адной са сваіх VIP-кліентак.
Усяго жанчыне ўдалося зняць каля 3 тысячы еўра, 20 тысяч расейскіх рублёў і $ 121 600. Падчас ператрусу ў махляркі знайшлі толькі $ 55 тыс.
Але жанчына зрабіла памылку: замовіла грошы ў банку, патэлефанаваўшы са свайго мабільнага тэлефона. Так праваахоўнікі яе вылічылі.

Жанчына цалкам прызнае віну, аднак адмаўляецца даваць паказанні. Справу перадалі ў суд. Ёй пагражае ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

ДР belsat.eu паводле намесніка пракурора Завадскога раёну

Глядзі таксама
Каментары