«Бора, ты не маеш рацыі»: парламентарый хоча выкрасліць з гісторыі Расеі Грабеншчыкова і Макарэвіча


Шквал абурэння расейскай палітычнай верхавіны выклікала сустрэча бацькі расейскага року з цяперашнім губернатарам Адэскай вобласці Міхэілам Саакашвілі.

Барыс Грабеншчыкоў завітаў да былога кіраўніка Грузіі пасля свайго канцэрту ў Кіеве.

У Крамле, дзе Саакашвілі называюць «ворагам Расеі, на руках якога кроў расейскіх грамадзянаў і жаўнераў», учынак музыкі палічылі здрадай. Прынамсі, такую думку ў інтэрвю радыёстанцыі «Говорит Москва» выказаў парламентарый Аляксей Жураўлёў. Ён упэўнены, што такім чынам Украіна вядзе ідэалагічную вайну супраць Расеі:

«Адзінае, што можна тут сказаць: Бора, ты не маеш рацыі. Я баюся, што і рок-н-рол памёр, і Бора памірае для нашых гледачоў. Але гэта ягоны выбар. Калі хочаш лезці ў палітыку, то гэта жорсткая рэч. Будзь гатовы да таго, што там не ўсе ў белых пальчатках. Я думаю, што ён за ўсё гэта адграбе».

Дэпутат прыгразіў, што праз падтрыманне Украіны, папулярныя артысты будуць выкрасленыя з гісторыі РФ.

Чытайце таксама: Земфіра-«хуліганка»: спявачку могуць пакараць за брыдкаслоўе на канцэрце двухгадовай даўніны

Супраць адкрытай агрэсіі расейскі войскаў ва Украіне выступае шэраг вядомых музыкаў, актораў і мастакоў, сярод якіх таксама Земфіра, Андрэй Макарэвіч, Вячаслаў Бутусаў, Юрый Шаўчук, Максім Леанідаў, Лія Ахеджакава, Валянцін Гафт, Эльдар Разанаў, Барыс Акунін, Віктар Шэндэровіч, Арцемій Троіцкій і шмат іншых.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў