Бокі выйграў трэцяе золата ў Рыа


Чарговы медаль – і чарговы паралімпійскі рэкорд беларуса.

Ігар Бокі выйграў трэці залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Наш суайчыннік усталяваў паралімпійскі рэкорд на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем – 3.55,62.

Другое месца атрымаў украінец Яраслаў Дзянісенка (3.58,78), трэцяе – Дзмітрый Горлін з Узбекістану.

Бокі – пакуль адзіны беларус, які заваяваў у Бразіліі золата. У яго тры медалі: раней ён паказаў найлепшы вынікі ў плаванні на 100 м батэрфляем і ў комплексным плаванні на 200 м.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў