Бокі выйграў другое золата


Спартовец усталяваў паралімпійскі рэкорд.

Уночы на нядзелю па беларускім часе Ігар Бокі стаў паралімпійскім чэмпіёнам у плаванні на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем у катэгорыі SM13. Гэта ўжо другі залаты медаль Ігара ў Рыа.

У фінальным заплыве Бокій паказаў час 2 хвіліны 4,02 секунды і перасягнуў уласны паралімпійскі рэкорд, усталяваны напярэдадні тут жа ў Рыа ў папярэднім заплыве. А вось сусветны рэкорд (2.03,79), усталяваны Ігарам Бокіем у 2013 годзе ў Манрэалі, выстаяў.

Такім чынам, 22-гадовы спартовец стаў ужо сяміразовым чэмпіёнам Паралімпіядаў. На мінулых Гульнях у Лондане на ягоным рахунку было 5 залатых і 1 сярэбраная ўзнагарода.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў