Беларускі паралімпіец заваяваў золата і ўсталяваў рэкорд!

video

Свой заплыў батэрфляем на 100 метраў Ігар Бокі скончыў з рэкордным часам.

На гэта яму спатрэбілася 53,85 сек. Такім чынам Ігар Бокі абнавіў свой жа сусветны рэкорд (54,44 сек.). Беларускі плывец выступаў у катэгорыі «S13».

Чытайце таксама >>>> Чыноўніка, які на адкрыцці Паралімпіяды ўзняў расейскі сцяг, пакараюць

Для беларускага спартоўца гэта ўжо шосты залаты медаль Паралімпіядаў. У 2012 годзе ў Лондане ён пяць разоў падымаўся на вышэйшы прыступак пʼедэсталу.

Ігар Бокі, якому цяпер 20 год, нарадзіўся ў Бабруйску. Выступае сярод плыўцоў-паралімпійцаў, якія маюць парушэнні зроку. У 2013 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Бабруйску.

НМ, belsat.eu, паводле «Прессбол», фотаздымак sportpanorama.by

Глядзі таксама
Каментары