6 ліпеня відавочцы паведамілі пра ДТЗ на 42-м кіламетры аўтадарогі Пухавічы-Узда-Негарэлае.
На месца аварыі выехалі медыкі і аператыўна-следчая група.
На месцы ДТЗ быў знойдзены аўтамабіль BMW на транзітных нумарах. Медработнікі на месцы канстатавалі смерць двух мужчын 1988 і 1990 гадоў нараджэння. Трэці (кіроўца), 1986 г.н., з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне шпіталя.
Кіроўца не ўлічыў стан дарогі ды тэхнічныя асаблівасці аўтамабіля і на высокай хуткасці вылецеў у кювет, паведамляе ДАІ Менскай вобласці.
Пазней высветлілася, што кіроўца 34 разы прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, у тым ліку і за перавышэнне хуткасці.
ЮВ, belsat.eu
Фота – uvd-mo.gov.by