26 сакавіка ў беларускіх гарадах меліся прайсці акцыі пратэсту супраць Дэкрэту № 3. Сёння людзі збіраюцца, каб выказаць падтрыманне з затрыманымі падчас жорсткага разгону мірнага шэсця ў Менску.
12:25 На мітынгу ў Бабруйску міліцыя затрымала журналістаў «Белсату» Віктара Масаловіча і Андрэя Шобіна, а таксама галоўнага рэдактара «Бабруйскага кур’ера» Анатоля Санаценку.
13:15 Цэнтр гораду перакрыты міліцыяй. Журналіста Алесь Ляўчук падае, што заўважная вялікая колькасць міліцыянтаў і «ціхароў», прыехала кіраўніцтва берасцейскай міліцыі. У цэнтры ў людзей правяраюць дакументы. Без дакументаў немагчыма трапіць у шпіталь і касцёл.
Карэспандэнт перадае, што да сёння ў ізалятары часовага ўтрымання знаходзіцца актыўная жыхарка Берасця Паліна Шарэнда. Учора ў яе сына быў дзень нараджэння, спадарыня Паліна выйшла купіць торт, і яе затрымалі. Міліцыянты ведаюць, што спадарыня Паліна мае груднога дзіця, але трымаюць яе ўжо больш за суткі. На актывістку склалі пратакол паводле артыкулу 17.1 (дробнае хуліганства).
Каля 20 мясцовых жыхароў выйшлі на плошчу Леніна ў Бярозе на Берасцейшчыне. Людзі стаялі і размаўлялі, не трымаючы плакатаў і не выкрыкваючы лозунгаў, аднак міліцыянты затрымалі чатырох чалавек.
13:00 У парку Жылібера сабраліся 30 чалавек. Іх здымалі на камеру 10 міліцыянтаў.
Акцыя цягнулася 45 хвілінаў. За ёй здалёк назіраў старшыня гарвыканкаму Мечыслаў Гой.
12:43 У цэнтры Магілёва сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Людзі стаяць моўчкі.
12:30 У Менску на Кастрычніцкай плошчы сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, якіх АМАП імгненна выцесніў. На гэтую хвіліну вядома аб 24 затрыманых.