Берасцейскую актывістку Наталлю Папкову з содняў павезлі на псіхіятрычную экспертызу


Наталля Папкова павінна была выйсці пасля 7 содняў арышту, але адразу пасля вызвалення яе павезлі ў псіхіятрычны дыспансер, як паведамляе svaboda.org.

Наталлю пасадзілі ў машыну без апазнавальных знакаў з міліцыянтамі. Яны паведамілі, што Наталлю вязуць на псіхіятрычную экспертызу, а потым адпусцяць дадому.

Яна адбывала адміністрацыйны арышт за марш недармаедаў у Берасці 12 сакавіка.

Для Наталлі гэта ўжо другая псіхіятрычная экспертыза. Пасля маршу недармаедаў 26 лютага, яе ўжо вазілі ў псіхіятрычную лякарню, дзе яна абвясціла галадоўку.

ВЧ, belsat.eu паводле svaboda.org

 

 

Глядзі таксама
Каментары