Берасцейскія мытнікі канфіскавалі рэкордную партыю цыгарэт на Br 2,6 млрд


Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Брэст-Паўночны».

Кантрабандысты схавалі цыгарэты ў двух цыстэрнах (танк-кантэйнерах), прызначаных для перавозкі вадкіх грузаў.

Грузавы цягнік накіроўваўся ў Еўразвяз. Правапарушальнікі спецыяльна вырабілі пад памер люкаў з тканых матэрыялаў больш за 550 упаковак. Каб дастаць кантрабанду, давялося выкарыстоўваць спецыяльнае абсталяванне для працы ў замкнёнай загазаванай прасторы. У выніку канфіскавана звыш 300 тысяч пачкаў цыгарэт на агульную суму больш за Br 2,6 млрд.

ДР, belsat.eu паводле brest.customs.gov.by

Стужка навінаў