Берасцейцы пра Еўразвяз: А што там рабіць? Там народ – большы жабрак


«Белсат» запытаўся ў жыхароў Берасця, ці не хочацца ім часцей наведваць Еўропу?

У Бруселі адбываецца другі раўнд перамоваў паміж Беларуссю і Еўразвязам наконт спрашчэння візавых працэдураў. Асноўная інтрыга: ці ўдасца дамовіцца дыпламатам аб тым, каб пры атрыманні візы выкарыстоўваўся строгі спіс дакументаў без данясення дадатковых. Таксама абмяркуюць магчымае павелічэнне тэрміну дзеяння візаў.

Ці стануць беларусы часцей ездзіць у Еўропу і хто ім замінае гэта рабіць цяпер?

Нехта з апытаных не хоча ў Еўропу, бо там народ больш убогі. «У іх шмат тавараў, а збыту няма. Еўропа, думаю, не варыянт. Расея – так», – адказаў спадар.

Іншыя ж мяркуюць, што паездкам беларусаў на Захад будуць перашкаджаць улады.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў