Па выніках праведзенага на гэтым тыдні авіясалона «Dubai Airshow 2017» адзін з самых буйных беларускіх экспарцёраў узбраенняў, кампанія «Белтэхэкспарт», падпісала кантракт на $ 15,7 млн з узброенымі сіламі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, паведамляе выданне «Khaleej Times».
Паводле ЦАСГЗ, «Белтэхэкспарт» будзе ажыццяўляць паслугі па тэхнічным абслугоўванні і аднаўленню радыёлакацыйных сістэмаў арміі ААЭ.
Агулам падчас авіясалону ўзброеныя сілы ААЭ падпісалі кантрактаў на $ 3.5 млрд.
Некалькі тыдняў таму кіраўнік Беларусі наведаў сталіцу ААЭ.
ЮВ, belsat.eu