Стала вядома, калі агучаць вынікі перапісу насельніцтва Беларусі, які прайшоў у краіне летась. І гэтая дата не супадае з абвешчанаю раней.
Як паведамляе сайт Нацыянальнага прэс-цэнтру Беларусі, прэс-канферэнцыя: «Аб першых дадзеных перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года» пройдзе ў гэты чацвер, 20 лютага.
Вынікі перапісу прадставяць старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Іна Мядзведзева ды ейная намесніца Жанна Васілеўская.
Раней паведамлялася, што папярэднія выніковыя звесткі перапісу з’явяцца ў вольным доступе да 3 лютага 2020 года, асноўныя – да 1 чэрвеня 2020 года.
Сам перапіс прайшоў у кастрычніку 2019 года.
МГ belsat.eu