8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла «акцыя папярэджання». Яна завяршылася прысягай на вернасць Беларусі.
20:26 Калона ўдзельнікаў дайшла да Пл. Я. Коласа, дзе будзе прачытаная прысяга на вернасць Беларусі.
20:16 Някляеў і Статкевіч усклалі кветкі да абеліска на Плошчы Перамогі.
19:42 Удзельнікі акцыі накіроўваюцца на Плошчу Перамогі, каб ушанаваць памяць беларускіх партызанаў.
19:27 Людзі прыйшлі на акцыю з такімі плакатамі.
19:15 На плошчы каля 200 асобаў.
19:00 Гадавіну перамогі пад Воршай адзначылі сёння ў Кіеве.
18:42 Людзі паволі збіраюцца на акцыю.
18:28 На Кастрычніцкай пуста.
Пару тўітаў на тэму ; )
18:10 Здымачная група «Белсату» едзе з Мікалаем Статкевічам на плошчу.
18:08 Партыя КХП БНФ распачала акцыю-святкаванне з нагоды гадавіны перамогі пад Воршай. Акцыя праходзіць у сімвалічным месцы – побач з менскім кінатэатрам «Кіеў». Акцыю дазволіў Менгарвыканкам.
Падчас акцыі Уладзімір Някляеў, які таксама наведае Кіеўскі сквер, будзе зачытаная прысяга на вернасць Беларусі.
Вось тэкст прысягі:
Я… дзеля Бога і Беларусі:
клянуся змагацца за свабоду і незалежнасць Беларусі;
клянуся берагчы Беларусь у сэрцы маім, абараняць яе ад любога,
адкуль бы ён ні прыйшоў, ворага;
клянуся быць верным Беларусі і ніколі не здрадзіць маіх сяброў,
якія змагаюцца за вольную Радзіму.
Слава Айчыне!
Жыве Беларусь!
«Мы папярэджваем тыя сілы, якія ёсць і якія хочуць, каб Беларусь перастала быць незалежнай, што нашую незалежнасць ёсць каму бараніць», – заявіў напярэдадні акцыі Уладзімір Някляеў.
Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «Вызвалім краіну з-пад унутранай акупацыі, не дапусцім знешняй агрэсіі» – яна прымеркаваная да ўгодкаў бітвы пад Воршай (1514) і наўпрост звязаная з вучэннямі «Захад-2017».
Усё, што трэба ведаць пра вучэнні «Захад-2017» чытайце тут.
Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што вучэнні парушаюць беларускую Канстытуцыю, паводле якой нашая краіна імкнецца да нейтралітэту, а не да разгортвання на сваёй тэрыторыі войскаў усходняга суседа, які ўжо ваюе з суседам паўднёвым ды паглыбляе канфлікт з суседзямі заходнімі.
БНК падкрэслівае, што акцыя стаіць убаку ад сацыяльна-эканамічных пратэстаў, якія таксама плануюцца на восень.
ЮВ, ДД, belsat.eu, фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum