У акцыі ўзяло ўдзел каля 20 чалавек.
Беларусы ў Аўстраліі выказалі салідарнасць сваім суайчыннікам. Каля 20 чалавек выйшлі ў Сіднэі на мірную дэманстрацыю з бел-чырвона-белымі сцягамі, плакатамі і ў вышыванках.
Яны сфатаграфаваліся на фоне Опернага тэатру ў Сіднэі – аднаго з найбольш вядомых будынкаў кантыненту.
Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адбылася ў Сіднэі. Фота ад чытачоўЗараз акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзяць па ўсім свеце: у ЗША, Польшчы, Швейцарыі, Бельгіі, Турэччыне. У некаторых з іх бралі ўдзел каля тысячы чалавек.
КТ belsat.eu