Рэакцыя на вынікі беларускага адбору Еўрабачання: ад «Мы не за тых галасавалі» да «NAVI – коцікі»


Беларусы і не толькі паглядзелі фінал адбору на «Еўрабачанне-2017», у якім нечакана для многіх перамог беларускамоўны гурт NAVI.

Нечакана, бо летась калектыў ужо спрабаваў свае сілы ў конкурсе, але тады заняў толькі 4 месца. Учора падчас галасавання гледачоў NAVI занялі пятую пазіцыю, на першым месцы апынуўся дуэт «PROвокация». Аднак дзякуючы прафесійнаму журы, старшынём якога быў Валерый Дайнэка, беларускамоўны калектыў выйграў у агульным заліку.

Шматлікія фанаты і проста людзі з добрым густам выдыхнулі з палёгкай – справядлівасць існуе. На «Еўрабачанні» ўпершыню прагучыць беларускамоўная песня!

Мы сабралі рэакцыю ў сацыяльных сетках да вынікаў і пасля абвяшчэння пераможцаў.

ДР / ВД belsat.eu

Стужка навінаў