Фінал беларускага адбору на Еўрабачанне. Хто паедзе?


Фінал нацыянальнага адбору на міжнародны тэлевізійны конкурс песні «Еўрабачанне-2017» адбыўся сёння ў Менску. У выніку галасавання перамог беларускамоўны гурт NAVI. 

У фінал адбору прайшлі 13 выканаўцаў і гуртоў. Сярод іх гурты Nuteki, Napoli, Navi, PRO-вакацыя, Вадзім Капусцін, Анастасія Шэвярэнка ды іншыя.

На «Еўрабачанне-2017» паедзе той удзельнік, які набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў.

Выступы 13 фіналістаў (відэа)

У інтэрнэце даступны плэйліст выступаў выканаўцаў, якія прайшлі ў фінал нацыянальнага адбору.

Некалькі гадзінаў таму салістка гурта Navi Ксюша Жук напісала ў сацыяльных сетках:
Добрай раніцы! Прачнулася сёння з думкай, што хачу пажадаць выдыхнуць усім канкурсантам! Такі напружаны дзень быў учора, хай сёння будзе радасны, эмацыйны і «атрымацельны» задавальненне ? Дзякуй усім хто піша і падтрымлівае, тым, каму не абыякавая музыка!

Сёння вечарам мы – НУМАР «4».

62 конкурс «Еўрабачанне» ладзяць з 9 па 13 траўня ў сталіцы Украіны. У конкурсе песні возьмуць удзел прадстаўнікі 29 краінаў.

Жывую трансляцыю музычнага тэлеконкурсу можна будзе глядзець на афіцыйным сайце.

Летась прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні выступіў у Швецыі з песняй на ангельскай мове «Help me fly» і нават не прайшоў у фінал міжнароднага конкурсу.

Чытайце болей:

Самыя моцныя моманты адбору финалістаў на «Еўрабачанне-2017»

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў