Беларускія весляры заваявалі тры залатыя медалі ў Белградзе


Прэстыжную дыстанцыю ў 1000 м Алег Юрэня пераадолеў за 3 хв 24,7 с.

У першы дзень фіналаў трэцяга этапу Кубку свету беларускія весляры зававалі тры залатыя медалі.

На дыстанцыі ў 1000 м на байдарцы-адзіночцы не было роўных Алегу Юрэню, які пераадолеў дыстанцыю за 3.24,7. Датчанін Рэнэ Поўльсэн фінішаваў другім. Бронзавую ўзнагароду заваяваў Рой Радрыгес з Іспаніі. Для Алега Юрэні золата ў Сербіі стала першым гучным поспехам за апошнія два сезону.

У спаборніцтвах сярод жанчын золата – у беларускі Вольгі Худзенка, (500 м), срэбра – у Шпелы Яніч са Славеніі, бронза – у бельгійкі Херм’ен Пэтэрс.

У гонцы на каноэ на 500 м першай была Алена Ноздрава. Беларуска пераадолела дыстанцыю за 2.05,4, апярэдзіўшы Віраг Балу з Венгрыі і канадку Кэці Вінсэнт.

«Зборная ў новым алімпійскім цыкле перабудоўваецца, спрабуе розныя экіпажы, – кажа ў размове з БЕЛТА алімпійскі чэмпіён па веславанні ў каноэ Аляксандр Багдановіч. – Зараз, можа, лідары яшчэ не на самым піку формы, але хлопцы і дзяўчаты разам з трэнерскім штабам паспрабуюць паказаць максімум сваіх магчымасцяў».

Будзем перажываць і заўзець за іх, сказаў Багдановіч.

Этап Кубка свету ў сталіцы Сербіі стане для беларусаў добрай праверкай сілаў напярэдадні чэмпіянату Еўропы ў балгарскім Плоўдзіве (10-17 ліпеня) і сусветным форумам весляроў у чэшскім Рачыцы (21-28 жніўня).

ДД

Глядзі таксама
Каментары