Беларускія селебрыці: чаму мы не ведаем сучасных мастакоў і паэтаў?


Навошта вядомым асобам весці блог і чаму большасць беларусаў не чулі пра айчынных творцаў. Пра «месцячковую» вядомасць разважаюць Адам Глобус, Ніка Сандрас і Матыльда Шторр.

«Ёсць поп-культура і інтэлектуальная эліта – гэта розныя рэчы, якія ніяк не перасякаюцца. На жаль, беларускае тэлебачанне акурат больш рэкламуе поп-культуру, мы ведаем, што ядуць поп-выканаўцы, дзе яны апранаюцца. Чамусьці няма ніводная перадачы пра мастакоў», – адзначыла рэжысёр драматург Матыльда Шторр.

Гэтыя словы прагучалі ў эфіры праграмы «Чорным па белым», якую разам з Матыльдай Шторр наведала і мастачка і блогерка Ніка Сандрас.

Стужка навінаў