Беларускія мытнікі затрымалі 100 мяхоў радыеактыўных чарніц


Паводле Берасцейскай мытні, у грузавіку, які ехаў з Украіны, перавозілася 21 тона замарожаных журавін і 3 тоны чарніца, «схаваных» пад асноўным грузам.

Сістэма радыяцыйнага кантролю ў пункце мытнага афармлення «Верхні Церабяжоў» зафіксавала перавышэнне дапушчальнай нормы гама-выпраменьвання ў чатыры разы.

Адмыслоўцы Столінскага раённага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі высветлілі, што крыніца выпраменьвання – цэзій-137.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў