[/vc_column_text][vc_column_text]Машына мае мноства сучасных рашэнняў: больш магутны і рамонтапрыдатны рухавік, шведская сталь з павышанай цвёрдасцю, лепшыя супрацьмінныя сядзенні і шмат іншых распрацовак.
Бронемашынай займалася прадпрыемства «Украінская бронетэхніка» разам з беларускімі калегамі.
Да Новага года Нацгвардыя і падраздзяленні «КОРД» Нацпаліцыі Украіны атрымаюць першыя 10 бронемашын.
Пра гэта ў сваім Facebook’у напісаў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.
Спецыялісты ўлічвалі пажаданні вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе, дзе яе і правераць.
Пасля палявых даследаванняў будзе вырашана ці закупляць большую партыю украінска-беларускіх бронемашын.
ДР, belsat.eu