Беларускія байцы на Данбасе: Затрыманне добраахвотніка ў Менску выглядае як правакацыя з боку спецслужбаў


Адпаведная заява з’явілася на «Facebook’ў» удзельнікаў тактычнай групы «Беларусь», якая аб’ядноўвае беларускіх ваяроў Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сектару».

«Тактычная група «Беларусь» заяўляе, што ўсе байцы знаходзяцца ў месцах дыслакацыі ва Украіне…
Таму затрыманне ў Менску выглядае як правакацыя з боку спецслужбаў з мэтай абгрунтавання пераследу беларусаў, якія паатрымоўваюць украiнскi народ..
Адказна заяўляем, што затрыманая асоба не належыць да складу Тактычнай групы «Беларусь». Мы мелі кантакты з затрыманым i ў нас склалася ўражанне пра яго неадэкватнасць. Мы не выключаем, што ён мог быць манiпуляваны спецслужбамі».

 

Заява Тактычнай групы “Беларусь” адносна затрыманьня у МенскуГэтай заявай хочам выказаць свой погляд на апошнiя падзе…

Posted by Згуртаваньне Патрыётаў on Tuesday, December 1, 2015

Добраахвотніка з пазыўнымі Друг Дук затрымалі 26 кастрычніка на менскім чыгуначным вакзале. У маладёна знайшлі сцяг «Правага сектару», даведку аб удзеле ў АТА, пісталет, два беларускія пашпарты і вайсковы білет. Belsat.eu удалося знайсці байцоў, якія сцвярджаюць, што хлопец меў несапраўдную баявую зброю.

Чытайце таксама>>> Цягам двух гадоў беларускія спецслужбы затрымалі 23 удзельніка незаконных вайсковых фармаванняў

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары