Беларускі вандроўнік: «Жыццё не мае нічога агульнага з вобразам у тэлевізары»


Саша Гойшык, які праехаў 15 000 км па Сібіры, Сярэдняй Азіі і Кітаі, у эфіры «Белсату» дае парады, як вандраваць танна, што неабходна ўзяць з дому і шкадуе, што не патрапіў у Афганістан. Глядзіце размову Аліны Коўшык з Сашам Гойшыкам ў нашым відэа.

А як цябе ўспрымалі як беларуса ў розных краінах?

Калі я падарожнічаў па Таджыкістане, кожны другі кіроўца мне казаў, што працаваў на будоўлі ў Маскве з беларусамі. У Кыргызстане кожны другі кіроўца, які мяне падвозіў, казаў, што ў савецкія часы служыў у Беларусі.

У Таджыкістане я бачыў дзембельскі альбом мужчыны, які служыў у Беларусі. Было цікава знайсці ў Сярэдняй Азіі фатаграфіі Менска 80-х гадоў.

Падарожжы даюць табе тое, што застанецца з табой праз усё жыццё. Ты падымаешся па-над побытавымі праблемамі, якія засмоктваюць некаторых на назаўсёды. У падарожжы ты ўсведамляеш, што нават у Кітаі жывуць такія ж людзі як мы, і ў іх такія ж клопаты як і ў нас.

Таксама ў апошнім выданні «Прасвету»:

На злачынцу і дзверы гараць. ФСБ – тэрор, агонь і допінг
Тэрарыстычная агенцыя «Ісламская дзяржава»
Апазіцыя нобэлеўскай лаўрэаткі перамагла
Іспанія-Каталонія: развод у судзе?

Глядзі таксама
Каментары