Беларуская гуманітарная дапамога даляцела да Эквадора


Беларускі транспартны самалёт вылецеў у паўднёва-амерыканскую краіну 29 траўня.

Па просьбе эквадорскіх уладаў «Boeing-747» даставіў 50 тонаў гуманітарнага грузу на ваенную базу Элой Альфаро, якая знаходзіцца ў пацярпелым ад землятрусу рэгіёне. Беларусы перадалі эквадорцам палаткі, коўдры, перасоўныя дызельныя электрастанцыі, раскладныя ложкі. Агульны кошт грузу – амаль Br 6 млрд.

У найбольш пацярпелай ад землятрусу правінцыі Манабі ўдзельнікі беларускай дэлегацыі наведалі эпіцэнтр катастрофы ў раёне гораду Партавіеха.

У арганізацыі гуманітарнай аперацыі ўдзельнічалі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства прамысловасці ды МНС. У выніку катастрофы загінула больш за 600 чалавек, тысячы людзей засталіся без прытулку. Шкода ад землятрусу ацэньваецца ў $ 3 млрд.

ДР, belsat.eu паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары