Беларуска Надзея Кучар стала пераможцаю IV-га туру конкурсу оперных спевакоў Бі-Бі-Сі і выйшла ў пяцёрку фіналістаў.
Гэты прэстыжны конкурс праходзіць раз у два гады з 1983 года ў найбуйнейшым горадзе Ўэльсу – Кардыфе. Сёлета яго фінал пройдзе ў нядзелю 21 чэрвеня.
Пераможца атрымае 15 тыс. фунтаў стэрлінгаў і памятны падарунак.
Надзея Кучар нарадзілася ў 1983 годзе ў Менску. Яе першая ўзнагарода як вакалісткі – на Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў 2006 годзе. З 2007 года спявачка жыве і працуе ў Расеі. Цяпер яна з’яўляецца салісткай Пермскага тэатру оперы і балету. На конкурсе Бі-Бі-Сі спявачка прадстаўляе Беларусь.
Максім Ярашэвіч, belsat.eu