Беларусь унесла аванс за расейскі газ

video

Беларусь заплаціла за пастаўку расейскага газу наперад. Прэс-сакратар прэмʼер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч паведаміў, што ў кастрычніку 2016 года на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расеі дасягнутыя прынцыповыя дамоўленасці і вызначаныя канкрэтныя механізмы па вырашэнні праблемных пытанняў у нафтагазавай сферы.

«Аднак іх рэалізацыя зацягнулася. Беларусь зацікаўленая ў як мага больш хуткім вырашэнні сітуацыі, у сувязі з чым у якасці першага кроку і жэсту добрай волі ажыццявіла апераджальны авансавы плацеж за прыродны газ», – адзначыў Сычэвіч.

Сырэвіч дадаў, што Беларусь разлічвае на зваротную добрую волю расейскага боку ў выглядзе хутчэйшага аднаўлення абʼёмаў паставак нафты ў Беларусь.

Паводле Сычэвіча, беларускі бок спадзяецца, што расейскія партнёры пачнуць практычную рэалізацыю «прынцыповых кастрычніцкіх дамоўленасцяў, уключаючы пытанні ўмоваў пастаўкі ў Беларусь прыроднага газу».

У кастрычніку Беларусь пратэрмінавала аплату пазыкі за газ. Беларускі ўрад мусіў пералічыць «Газпрому» $ 281 млн. Пазней стала вядома, што Менск не пералічыў грошы за расейскі газ, бо чакаў падпісання «некаторых» пагадненняў.

У відэа глядзіце, які кошт нафтагазавага канфлікту

На фоне газавых спрэчак і невыканання абавязальніцтваў па пастаўках нафтапрадуктаў Расея знізіла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ на 5,25 млн тон, праз што абрынуўся экспарт беларускіх нафтапрадуктаў. «Газавая вайна» ўжо абышлося Беларусі ў 0,3% ВУП.

У адказ на захады Расеі Беларусь з 11 кастрычніка на 50 % хацела павысіць тарыфы на транзіт расейскай нафты праз беларускую тэрыторыю. Пазней гэтую пастанову адмянілі ў абмен на аднаўленне поўных абʼёмаў паставак нафты з Расеі.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары