Беларусь стала здабываць больш торфу


Пад здабычу гэтага гаручага летась адвялі 749 гектараў зямлі.

Міністэрства энергетыкі падае, што ў 2017-м Беларусь здабыла 2177 тонаў торфу. Гэта на 37 % болей, чымся пазалетась.

«Выраблена 975,5 тыс. тонаў паліўных брыкетаў і 71,2 тыс. тонаў тарфяной сушонкі. Цалкам выкананне гадавое заданне торфабрыкетнай вытворчасцямі (тэмп росту да 2016 г. – 111,7 %). Вытворчасць пажыўных грунтоў склала 29,4 тыс. тонаў (тэмп росту да 2016 года – 141,3 %); кіпаванага торфу – 99,5 тыс. тонаў (тэмп росту да 2016 года – 111 %). Для здабычы торфу адвялі 749 гектараў новых зямель. Фактычна стварылі 568 гектараў тарфяных плошчаў», – дадаюць у паведамленні.

У міністэрстве кажуць, што летась яе арганізацыі набылі 95 адзінак тэхнікі і абсталявання для выканання балотна-падрыхтоўчых работ, здабычы і транспарту торфу. Менавіта столькі прадугледжвала Галіновая праграма развіцця арганізацыяў тарфяной прамысловасці.

ДД

Глядзі таксама
Каментары