Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі Генасамблеі ААН па Крыме. Герашчанка: «Гэта другі нож у спіну»


Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН прагаласаваў за абноўленую рэзалюцыю (PDF) па правах чалавека ў Крыме. Рэзалюцыя прынятая (PDF) пры 71 голасе «за» і 25 «супраць», устрымаліся 77 краінаў.

Галасаванне ў Генасамблеі па гэтай рэзалюцыі мае прайсці ў снежні.

Супраць прагаласавалі Беларусь, Расея, Армэнія, Вэнэсуэла, Індыя, Іран, Казахстан, Кіргістан, Кітай, Куба, Сэрбія, Сырыя, Узбэкістан і шэраг афрыканскіх краінаў.

Першая віцэ-сьпікер Вярхоўнай рады Украіны Ірына Герашчанка на Facebook гэтак пракаментавала галасаванне Беларусі:

«Нейтральныя краіны хаця б устрымаліся, Беларусі зноў не хапіла «нейтральнасці» для адрознай ад РФ пазіцыі. Але пры гэтым Менск прэтэндуе на пэўныя міратворчыя лаўры, адзначаючы, што стварае нейтральную пляцоўку для перамоваў па Данбасе».

Украінскі палітык назвала галасаванне Беларусі «другім нажом у спіну Украіны».

«Пасля падобнага леташняга галасавання. Выкладаць сваю пазіцыю максімальна дыпламатычна, маўчаць не лічу магчымым», – заявіла Герашчанка.

Нагадаем, у мінулым снежні Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі па правах чалавека ў Крыме на Генасамблеі ААН, за месяц да таго – спрабавала заблакаваць прыняцце праекту рэзалюцыі Трэцяга камітэту Генасамблеі.

МЗС Беларусі запэўніваў, што пазіцыя Беларусі не змяняецца і застаецца нейтральнай.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары