Бацькі Міхаіла Жызнеўскага атрымаюць пажыццёвую стыпендыю за сына


Адпаведнае рашэнне прыняў кабінет міністраў Украіны.

Паводле міністра сацыяльнай палітыкі Паўла Разенкі, стыпендыя прызначаецца для выканання ўказа прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Кожны з бацькоў загінулага Героя Нябеснай Сотні атрымае па 3250 грыўняў.

Рэжысёр фільму «Жызнеўскі. Воін святла» адказаў на крытыку з боку маці забітага героя

Стыпендыю будуць пераводзіць поштай па месцы фактычнага пражывання бацькоў Жызнеўскага.

Выдаткі на выплату і дастаўку пажыццёвай стыпендыі будуць фінансавацца са сродкаў дзяржбюджэту па праграме «Дзяржаўныя пажыццёвыя стыпендыі».

Ці дойдзе ўкраінская стыпендыя бацькам героя-беларуса Міхаіла Жызнеўскага?

25-гадовы беларус Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года ў выніку сутыкненняў з праваахоўнікамі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці беларуса сталі агнястрэльныя раненні. Герой Нябеснай сотні пахаваны 28 студзеня на могілках у вёсцы Сцяг Працы (Абрэзы), што на Гомельшчыне.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары