Бацька Ахмада Хана Рахамі, які быў арыштаваны па падазрэнні ў арганізацыі выбухаў у Нью-Ёрку, у 2014 годзе паведамляў у паліцыю, што ягоны сын можа быць тэрарыстам. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на праваахоўныя органы.
Адпаведны зварот ён накіраваў пасля арышту Рахамі ў сувязі з канфліктам на бытавой глебе і меркаваным нападам на брата з нажом. Інфармацыю перадалі ў спецпадраздзяленне ФБР. Агенты правялі гутарку з бацькам меркаванага тэрарыста, які пазней забраў сваю заяву.
Рахамі ў выніку правёў больш за тры месяцы за кратамі ў сувязі з бытавым канфліктам. Афіцыйных абвінавачванняў яму ў выніку так і не выставілі.
Акрамя таго ў амерыканскіх СМІ зʼявіліся паведамленні пра тое, што падчас арышту пры Рахамі знайшлі запісную кніжку, у якой ён шмат пісаў пра сімпатыю да джыхадыстаў і «забойства няверных».
Рахамі затрымалі 19 верасня ў штаце Нью-Джэрсі. Паліцыя мяркуе, што мужчына датычны не толькі да выбухаў у Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі, але і звязаны са знойдзенай самаробнай выбухоўкай у горадзе Элізабэт (штат Нью-Джэрсі).
ДР belsat.eu, ria.ru